рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мо́ма (руск.: Мо́ма[2], якуцк.: Муома) — рака ва Усходняй Сібіры, у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Індыгірка (басейн Усходне-Сібірскага мора).
Мома | |
---|---|
руск. Мома, як. Муома | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 406 км |
Басейн | 30 200 км² |
Расход вады | 13 м³/с (за 377 км ад вусця[1]) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | хрыбет Улахан-Чыстай |
• Каардынаты | 64°50′48″ пн. ш. 147°20′57″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыгірка |
• Месцазнаходжанне | за 1086 км ад вусця Індыгіркі |
• Каардынаты | 66°26′19″ пн. ш. 143°10′59″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыгірка → Усходне-Сібірскае мора → Паўночны Ледавіты акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Раён | Момскі раён |
Код у ДВР | 18050000212117700050518 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 406 км. Плошча вадазбору 30 200 км². Сярэдні расход вады за 377 км ад вусця складае 13[1] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку 0,41[1] км³/год. Выток ракі (зліццё рэк Ілін-Юрах і Кіенга[3]) знаходзіцца на паўночных схілах хрыбта Улахан-Чыстай (сістэма хрыбта Чэрскага). Працякае рака ў шырокай (30—40 км) міжгорнай даліне і забалочанай упадзіне[3]. Упадае ў Індыгірку за 1086 км ад яе вусця[4]. На рацэ вялікая колькасць парогаў. У даліне ракі ўтвараюцца вялікія наледзі. У сярэднім цячэнні ракі знаходзіцца Вялікая Момская наледзь (Улахан-Тарын), самая буйная ў Расіі, другая па велічыні ў свеце[5]. На ўчастку наледзі рэчышча Момы разгаліноўваецца на рукавы, вышэй і ніжэй па цячэнню звілістае, з вымушанымі лукавінамі. Замярзае рака ў верасні — кастрычніку, вызваляецца да лёду ў маі — чэрвені.
Прытокі Момы: Ілін-Юрах, Кіенга, Куранах, Калгар, Хастах, Цірхцях, Кубалах, Буардах, Кутур, Дэлыгда, Тах, Матага-Эселях, Улахан-Тумул, Куранах, Бурус-Хаір, Эрэкіт (Эрыкіт), Сардыр, Хаірдах, Кіпчыстан-Цірэхцях і інш.[4]
На рацэ знаходзяцца сёлы Сасыр і Хануу. У верхняй частцы басейна ракі знаходзіцца Прыродны парк «Момскі» (Аан Айылга)[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.