Млыно́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Млынок.

Хуткія факты Млыноцкі сельсавет, Краіна ...
Млыноцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ельскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Млынок
Дата ўтварэння 25 лютага 1977
Дата скасавання 27 снежня 2022
Насельніцтва (2019) 603
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Закрыць

Гісторыя

25 лютага 1977 года Ельскі сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага гарсавета перададзены пасёлак Палеск[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Палаўкоўскі Млынок[2]. 26 верасня 2006 года населеныя пункты Дабрынскі, Дабрынь, Данілаўка былі перададзеныя ў склад Розалюксембургскага сельсавета[3]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынскага сельсавета[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 702 чалавекі[5], з іх 90,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 1,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.