старажытнаегіпецкі горад From Wikipedia, the free encyclopedia
Мемфіс (грэч. Μέμφις, егіп. Менефер ад назвы паселішча каля піраміды фараона Піопі I) — старажытнаегіпецкі горад на левым беразе Ніла (каля сучасных пасёлкаў Бедрахейн і Міт-Рахіне на паўднёвы захад ад Каіра).
Заснаваны ў пач. ІІІ тыс. да н.э. Менесам пад назвай Белыя сцены (ад аднайменнай крэпасці). У перыяд Старога царства (XVIII—XXIII ст. да н.э.) рэзідэнцыя фараонаў, буйны рэлігійны, палітычны, культурны і рамесніцкі цэнтр Старажытнага Егіпта; захаваў сваё эканамічнае значэнне і пасля пераносу сталіцы ў Фівы (перыяд Сярэдняга царства). Набыў важнае стратэгічнае значэнне ў перыяд Новага царства ў сувязі з паходамі егіпецкіх цароў у Сірыю і Палесціну. У перыяд элінізму з узнікненнем г. Александрыя (IV ст. да н.э.) страціў былое значэнне.
Захаваліся руіны храма бога Пта (III тыс. да н.э.), сфінкс эпохі Новага царства, Серапеум (эліністычны час), 2 калосы Рамсеса II (13 ст. да н.э.). Некропалі Мемфіса з пірамідамі і грабніцамі цароў і знаці знаходзяцца паблізу сучасных Гізы, Сакары і інш.
20 красавіка 2015 года расійскія археолагі знайшлі легендарныя «белыя сцены» Мемфиса[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.