Мельбурн
сталіца штата Вікторыя, Аўстралія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[2].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[3]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[3]. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.
Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[4]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[5]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[6].
У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[7].