From Wikipedia, the free encyclopedia
Мелвін Зайс (англ.: Melvin Zais; 8 мая 1916 — 7 мая 1981) — генерал Арміі ЗША, удзельнік Другой сусветнай і В’етнамскай войнаў, кіраваў падаўленнем беспарадкаў у Балтымары.
Мелвін Зайс | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1916[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 мая 1981[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Армія ЗША |
Званне | генерал |
Камандаваў | 101-я паветрана-дэсантная дывізія[d] |
Бітвы/войны |
Другая сусветная вайна, Вайна ў В’етнаме, Беспарадкі ў Балтымары (1968) |
Узнагароды і званні |
У 1933 скончыў сярэдняю школу. Затым пайшоў на журналіста ва Універсітэт Луізіяны, аднак правучыўся толькі адзін курс, пасля чаго перайшоў ва Універсітэт Нью-Гэмпшыра па спецыяльнасці паліталогія[3].
У 1937 годзе Зайс пачынае сваю ваенную кар’еру. Ён атрымлівае званне другога лейтэнанта ў Армейскім рэзерве ЗША. У 1940 годзе прызначаны ў парашутна-дэсантны батальён (пазней 501-ы парашутна-пяхотны полк). Падчас Другой сусветнай вайны Зайс быў камандзірам 3-га батальёна. Змагаўся ў Італіі і на поўдні Францыі, прымаў удзел у Ардэнскай аперацыі.
Пасля вайны скончыў Камандна-штабны каледж арміі ЗША, Штабны каледж Узброеных сіл і Нацыянальны ваенны каледж. 1 чэрвеня 1964 года ўзведзены ў брыгадныя генералы, 1 мая 1967 года — у генерал-маёры, 1 жніўня 1969 года — генерал-лейтэнанты.
У 1966 годзе ён стаў камандуючым 1-й пяхотнай дывізіі, якая на той момант знаходзілася ў Паўднёвым В’етнаме. У 1966—1968 гадах Зайс з’яўляўся дырэктарам аддзела індывідуальнай падрыхтоўкі і намеснікам начальніка штаба па кадрах арміі ЗША. У гэты час ён таксама ўзначальваў вайсковую групу сувязі, якая адказвала за ўдзел федэральных войскаў у падаўленні беспарадкаў у Балтымары ў красавіку 1968 года[4]. У 1968—1969 гадах узначальваў 101-ю паветрана-дэсантную дывізію ў В’етнаме. Затым, у 1969—1970 гадах, ён быў камандуючым 24-м корпусам, што знаходзіўся там жа.
Пасля вяртання з В’етнама Зайс служыў пры Аб’яднаным камітэце начальнікаў штабоў (1970—1972) і камандуючым 3-й арміі ЗША (1972—1973).
1 жніўня 1973 года Зайс быў узведзены ў званне чатырохзоркавага генерала і прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі НАТА ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Ён займаў гэтую пасаду да выхаду на пенсію 31 мая 1976 года.
Памёр 5 мая 1981 года ў Бафарце, Паўднёвая Караліна[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.