медаль СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Меда́ль «Ветэра́н пра́цы» — дзяржаўная ўзнагарода СССР.
Медаль «Ветэран працы» | |||
---|---|---|---|
Медаль «Ветеран труда» | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Медаль «Ветеран труда» | ||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 18 студзеня 1974 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | каля 39 197 100 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Тампак | ||
Памеры | дыяметр — 34 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Малодшая | Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1974 года. Аўтар праекта медаля — мастак С. А. Паманскі.
Медалём «Ветэран працы» ўзнагароджваліся працоўныя за шматгадовую добрасумленную працу ў народнай гаспадарцы, у галіне навукі, культуры, народнай адукацыі, аховы здароўя, у дзяржаўных установах і грамадскіх арганізацыях, а таксама рабочыя, калгаснікі і служачыя ў знак прызнання іх працоўных заслуг па дасягненні працоўнага стажу, неабходнага для прызначэння пенсіі за выслугу гадоў або па старасці. Таксама ім узнагароджвалі тых, хто быў непаўналетнім і працаваў на заводах у часы Вялікай Айчыннай Вайны.
Медаль носіцца на левым боку грудзей і размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Па стану на 1 студзеня 1995 года медалём «Ветэран працы» было ўзнагароджана прыблізна 39 197 100 чалавек.
Медаль «Ветэран працы» вырабляецца з тампака, пасярэбраны, мае форму правільнага круга дыяметрам 34 мм.
На адным боку медаля на фоне разбежных прамянёў размешчаны выпуклы надпіс «СССР», рэльефны малюнак лаўровай галіны, сярпа і молата. У ніжняй частцы медаля па акружнасці на контурном малюнку стужкі размешчаны надпіс «ВЕТЕРАН ТРУДА». Аверс медаля аксідзіраваны.
На адваротным боку медаля на матавым светлым фоне ў чатыры радкі размешчаны рэльефны надпіс «ЗА ДОЛГОЛЕТНИЙ ДОБРОСОВЕСТНЫЙ ТРУД».
Края медаля абрамлены кантам.
Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм з адной падоўжнай паласой цёмна-шэрага колеру шириной 7 мм, адной паласой светла-шэрага шырынёй 8 мм і трыма вузкімі чаргуючыміся падоўжнымі палоскамі белага і чырвонага колераў. Края стужкі акантаваны вузкімі белымі палоскамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.