Мацей Мяхоўскі, Мацей з Мяхова, Мацей Мехавіт, Мацей Мехавіта, поўнае імя Мацей Карпіга з Мяхова (польск.: Maciej Miechowita, Maciej Karpiga z Miechowa, лац.: Mathias de Miechow; каля 1457 — 1523) — польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг.

Хуткія факты Мацей Мяхоўскі, Дата нараджэння ...
Закрыць

Найбольш вядомы як аўтар прац «Хроніка палякаў», «Трактат пра дзве Сарматыі». Быў 8 разоў абраны рэктарам Кракаўскага ўніверсітэта. Лічыцца, што ўніверсітэт абавязаны яму сваім росквітам. Быў вядомы сваёй дабрачыннасцю.

Хроніка палякаў

Самая вядомая праца Мяхоўскага. Неўзабаве пасля таго, як гэтая праца была выданая (1519), увесь арыгінальны тыраж быў канфіскаваны згодна з загадам кароннага канцлера Яна Ласкага. Пасля гэтага частку старонак замянілі на новыя, адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены тычыліся шлюбу Ягайлы з Соф’яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбрахта і яго валошскага паходу 1497 годзе, панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.

Мяхоўскі ў сваёй працы пісаў не столькі аб палітыцы, колькі аб культуры; замест прыярытэту ў гістарычнай працы палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народаў, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца ў славянскім свеце.

Ён выказаў гіпотэзу пра аўтахтоннасць славян і лакалізаваў іх прарадзіму ў Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі аддаваў падзеям у ВКЛ, апісаў усе палітычныя акцыі ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці ў княстве, якія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі — сялянства і магнатаў.

Трактат пра дзве Сарматыі

У гэтай працы Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Таксама ён згадаў тут легенду пра паходжанне літоўцаў ад рымлян (легенда пра Літалію). Аўтар паўтарыў звесткі Яна Длугаша, што ў былыя часы русіны лічылі літоўцаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, таму кіеўскія князі бралі з іх даніну ў знак падданства толькі дубовай карой і скуранымі паясамі. З іншага боку, частку Русі, якая належала да Польскай кароны, апісваў як багатую і прыгожую краіну.

Зноскі

    Літаратура

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.