ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Мацвей Рыгоравіч Вайнруб (2 мая 1910, г. Барысаў — 14 лютага 1998, г. Кіеў) — камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі 1 — га Беларускага фронту, гвардыі генерал-лейтэнант танкавых войскаў. Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Мацвей Рыгоравіч Вайнруб | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 2 мая 1910 |
Месца нараджэння | г. Барысаў |
Дата смерці | 14 лютага 1998 (87 гадоў) |
Месца смерці | г. Кіеў |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1929—1970 |
Званне |
|
Камандаваў |
бранетанкавыя і механізаваныя войскі 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Сувязі | Яўсей Рыгоравіч Вайнруб — старэйшы брат, таксама Герой Савецкага Саюза |
У адстаўцы | старшы навуковы супрацоўнік Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі |
Нарадзіўся ў сям'і рабочага. Яўрэй.
Малодшы брат Героя Савецкага Саюза Яўсея Рыгоравіча Вайнруба.
У 1924—1929 гадах працаваў шкловыдзімальнікам на Барысаўскім шкляным заводзе.
У 1927 годзе скончыў 2 курса рабфака.
У Чырвонай Арміі з 1929 года[1].
У 1931 годзе скончыў Беларускую аб'яднаную ваенную школу.
У 1941 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Ваяваў у складзе войскаў Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага і 1-га Беларускага франтоў[1]. Камандаваў танкавым палком. У якасці камандуючага бранетанкавымі сіламі 62-й арміі і намесніка камандарма В. І. Чуйкова Мацвей Рыгоравіч Вайнруб ярка праявіў сябе ў абароне Сталінграда. У ходзе Сталінградскай бітвы падраздзяленні пад яго камандаваннем не дапусцілі гітлераўцаў да Цэнтральнай чыгуначнай станцыі, а затым спынілі наступ фашысцкіх войскаў на гэтым участку фронту, ён асабіста кіраваў атакай на «Дом спецыялістаў»[2].
Камандуючы бранетанкавымі і механізаванымі войскамі 8-й гвардзейскай арміі (1-ы Беларускі фронт) гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб асабліва вызначыўся падчас Вісла-Одэрская наступальнай аперацыі, калі ён умела кіраваў баявымі дзеяннямі рухомай танкавай групы па прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года «за ўмелае камандаванне даручанымі войскамі і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі» гвардыі генерал-маёр танкавых войскаў Вайнрубу Мацвею Рыгоравічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5175).
Пасля вайны генерал-маёр танкавых войскаў Мацвей Рыгоравіч Вайнруб быў прызначаны намеснікам камандуючага Кіеўскай ваеннай акругай.
У 1951 годзе ён скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба[1], а ў 1956 годзе завочна — Новасібірскі індустрыяльны інстытут.
З 1970 года генерал-лейтэнант Мацвей Рыгоравіч Вайнруб — у адстаўцы[1]. Жыў у сталіцы Украіны — горадзе-героі Кіеве. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Украінскага Навукова-даследчага інстытута тэхнічнай інфармацыі.
Памёр 14 лютага 1998 года. Пахаваны ў Кіеве на Соўскіх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.