адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Масто́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Масты Правыя.
Мастоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мастоўскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Масты Правыя |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 412 |
Плошча | 244,57 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Масты 2-я. У склад сельсавета ўвайшлі 11 вёсак (4735 жыхароў). З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Занёманскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Шчучынскага раёна. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Зарудаўеўскага сельсавета перададзена вёска Ляда, а ў склад Мікелеўшчынскага сельсавета перададзена вёска Дашкаўцы[2]. 5 мая 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Масты Правыя. 28 мая 2001 года да сельсавета далучана частка скасаванага Малькавіцкага сельсавета. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Мікелеўшчынскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Мікелеўшчына, вёскі Алешавічы, Баяры, Галынка, Дашкаўцы, Крывулькі, Лапацічы, Цельмукі, Шэўчыкі) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Дзенькаўцы, Кульшычы, Ляда, Рыбакі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 3046 чалавек[4], з іх 59,2 % — беларусы, 35,2 % — палякі, 4,0 % — рускія, 1,1 % — украінцвы[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 3412 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.