кінатэатр у Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
«Масква́» — шырокафарматны кінатэатр у Мінску, размешчаны на праспекце Пераможцаў, 13. Насупраць кінатэатра размешчаны Палац спорту.
Кінатэатр | |
Кінатэатр "Масква" | |
---|---|
53°54′35,29″ пн. ш. 27°32′51,32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Архітэктар | Віктар Уладзіміравіч Крамарэнка, Уладзімір Іванавіч Шчарбіна, Міхаіл Кліменцьевіч Вінаградаў і Анатоль Анатолевіч Сувораў |
Будаўніцтва | 1976—1980 гады |
Стан | Працуе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вітраж «Масква — сталіца нашай Радзімы» 1970—1980-х гадоў з’яўляецца помнікам мастацтва рэспубліканскага значэння — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Ж000214.
Кінатэатр «Масква» пабудаваны па індывідуальным праекце архітэктараў «Белдзяржпраект» В. Крамарэнкі, У. Шчарбіны, М. Вінаградава. Узвядзенне кінатэатра пачалі ў 1976 годзе будаўнікамі трэсту № 7 камбіната «Мінскбуд». Адкрыты ў 1980 годзе, на той час гэта быў найбуйнейшы кінатэатр у рэспубліцы.
Першапачаткова праекціроўшчыкамі прадугледжвалася і памяшканне для музея, у якім планавалася адкрыць экспазіцыю фатаграфій і кінадакументаў, прысвечаных гораду-герою Маскве і кінастудыі «Масфільм». У архітэктурным рашэнні фасада і інтэр’ераў будынка аўтарамі праекта шырока выкарыстаны элементы манументальнага мастацтва.
Аснашчаны стэрэагукавой сістэмай DTS Surround System. Фільмы ў кінатэатры дэманструюцца з гукам па сістэме Dolby. Кінатэатр мае два залы — на 260 месцаў і на 1070 месцаў, разлічаных на паказ кінафільмаў, правядзенне канферэнцый ці канцэртаў. У фае кінатэатра размешчаны выставачная зала, лекцыйная зала на 120 месцаў, прызначаны таксама для паказу кароткаметражных фільмаў[1]. Таксама ў ім знаходзіцца тэатр-студыя кінаакцёра, разлічаная на 260 месцаў, «Парадыз Шоу», ёсць більярдная зала, бар, праходзяць вячэрнія дыскатэкі.
Арганічна ўключаны ў агульную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ансамбля праспекта Пераможцаў[2].
Будынак вырашаны кампактным сіметрычным аб’ёмам. У кампазіцыі галоўнага фасада дамінуе тарцовая частка вялікай глядзельнай залы (на 1070 месцаў), якая кансольна навісае над суцэльным зашкленнем фае і вестыбюля. Галоўны фасад аформлены анадзіраванымі і чаканенымі панелямі са свяцільнікамі з каляровага шкла. Пластыку ўзбагачаюць аддзелачныя матэрыялы (белы мармур, чырвоны граніт, светлы туф) і інш. Процілеглы фасад сфарміраваны лаканічным аб’ёмам малой залы на 260 месцаў (выкарыстоўваецца тэатрам-студыяй кінаакцёра), фае якой упрыгожана вітражом «Масква — сталіца нашай Радзімы» (мастакі Г. Вашчанка і М. Вашчанка), люстрамі ў выглядзе каскада каляровых шкляных трубак. Вакол вялікай глядзельнай залы размешчаны выставачная зала-фае, лекцыйная зала (таксама і для паказу кароткаметражных фільмаў), кафэ. У аздобе інтэр'ераў выкарыстаны ракушачнік, драўляныя і анадзіраваныя панелі, дэкаратыўная тынкоўка[2].
Перад кінатэатрам невялікая плошча з творамі архітэктуры малых форм[2] і двума фантанамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.