Масарабскі абрад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Масарабскі абрад (іспанскі абрад, вестгоцкі абрад, ісп.: rito mozárabe, visigótico o hispánico) — адзін з заходніх літургічных абрадаў, які практыкуецца ў некаторых гарадах Іспаніі, галоўным чынам у Таледа.
Назва абраду паходзіць ад слова масарабы (ісп.: mozárabes), якое абазначала хрысціян, што жылі на тэрыторыі мусульманскіх княстваў Іспаніі, але паколькі дадзены абрад паходзіць са старажытнага іспанскага ці вестгоцкага абраду, назвы «іспанскі» ці «вестгоцкі» ўжываюцца нароўні са словам «масарабскі». Асаблівы тып спеву, які практыкуецца ў масарабскім абрадзе, называецца масарабскім спевам.