Мары́я Гео́ргіеўна Про́ніна (24 лютага 1931 — 2008) — доктар юрыдычных навук, Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, прафесар кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі[1].

Хуткія факты Марыя Георгіеўна Проніна, Начальнік міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД ...
Марыя Георгіеўна Проніна
Сцяг Начальнік міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД
1996 2008
Нараджэнне 24 лютага 1931(1931-02-24)
Смерць 2008(2008)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь
Закрыць

Біяграфія

Марыя Георгіеўна скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1952 годзе. Працавала ў Міністэрстве Юстыцыі Беларускай ССР на пасадзе старшага кансультанта з 1953 па 1956 год[1].

Працавала старшым кансультантам аддзела органаў ЗАГС Міністэрства юстыцыі БССР (1956 год), а з 1960 года пераведзена на працу ў Вярхоўны Суд Беларускай ССР у якасці кансультанта па абагульненні судовай практыкі.[2]

З 1960 года залічана ў аспіранту аддзела прававых навук Акадэміі Навук Беларускай ССР. Працавала на пасадах малодшага навуковага супрацоўніка, а потым і старшага навуковага супрацоўніка гэтага ж аддзела з 1965 па 1984 год.

Была загадчыцай кафедры савецкага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта народнай гаспадаркі з 1984 па 1994 год, з 1994 па 1996 прафесар той жа кафедры, а ўжо з 1996 працавала Генеральным саветнікам, начальнікам міжнародна-прававога і працэсуальна-прававога аддзелаў Эканамічнага суда СНД.

Абараніла кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе ў Інстытуце дзяржавы і права АН СССР па тэме «Дагавор маёмаснага найму паміж сацыялістычнымі арганізацыямі». У 1981 годзе ўжо доктарскую дысертацыю на тэму «Забеспячэнне выканання норма абавязацельственнага права» ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце савецкага заканадаўства[2].

Вяла педагагічную і навукова-даследчую работу ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Была членам савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Узнагароды і званні

Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны».

Зноскі

  1. Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.