From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя-Тэрэза Савойская (фр.: Marie Thérèse de Sardaigne, італ.: Maria Teresa di Savoia) (31 студзеня 1756, Турын, Сардзінскае каралеўства — 2 чэрвеня [6] 1805, Грац, Аўстрыйская імперыя) — прынцэса Сардзінская і П’емонцкая, жонка Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа, самага малодшага ўнука караля Францыі Людовіка XV, які праз 19 гадоў пасля яе смерці стаў каралём Францыі Карлам X.
Марыя-Тэрэза Савойская | |
---|---|
Нараджэнне |
31 студзеня 1756[1][2] |
Смерць |
2 чэрвеня 1805[1][2] (49 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род | Савойскі дом |
Бацька | Віктар Амадэй III |
Маці | María Antonia of Spain[d] |
Муж | Карл X Бурбон[3] |
Дзеці | Louis Antoine, Duke of Angoulême[d][4], Charles Ferdinand, Duke of Berry[d], Sophie d'Artois[d] і María Teresa de Francia[d][5] |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Марыя Тэрэза Савойская была пятым дзіцем і трэцяй дачкой караля Сардзініі Віктара Амадэя III і яго жонкі каралевы Марыі Антоніі Бурбонскай, Інфанты Іспанскай. Яе бабуляй і дзядулем па бацькаўскай лініі былі кароль Сардзініі Карл Эмануіл III і яго жонка Паліксена Крысціна Гесэн-Ротэнбургская. Паліксена была дачкой Эрнста Леапольда, ландграфа Гесэн-Ротэнбургскага. Яе бабуляй і дзядулем па матчынай лініі былі кароль Іспаніі Філіп V і яго другая жонка Елізавета Фарнезэ.
16 лістапада 1773 Марыя-Тэрэза выйшла замуж за Шарля дэ Бурбона, графа дэ Артуа; яе сястра, Марыя-Жазэфіна, выйшла замуж за яго брата, Луі-Станісласа графа Праванскага, двума гадамі раней. Шарлю д’Артуа першапачаткова было прызначана жаніцца на прынцэсе Кандэ, і ён быў эмацыйна і духоўна бліжэй да сваёй іншай ятроўцы, Марыі Антуанэты Аўстрыйскай; яго шлюб з Марыяй-Тэрэзай не здолеў зацікавіць ні нявесту, ні жаніха. Яна была адной з найбольш нелюбімых і непапулярных фігур пры французскім двары ў той час, хоць яна пазбегла горшых нападак і паклёпу, накіраваных на Марыю Антуанэту. Граф і графіня д’Артуа пасля нараджэння дзяцей фактычна не жылі адзін з адным.
У Марыі Тэрэзы Савойскай і графа д’Артуа было чацвёра дзяцей, апошняя прамая лінія старэйшай галіны Бурбонаў:
Графіня дэ Артуа бегла з Францыі разам са сваім мужам у 1789, пасля пачатку Французскай Рэвалюцыі. Марыя-Тэрэза памерла ў выгнанні ў Грацы ў 1805. Паколькі яна памерла перш, чым яе муж стаў каралём Францыі пад імем Карл X, яна не стала каралевай і была пахавана пад імем графіні д’Артуа. Марыя-Тэрэза Савойская была пахавана ў Імператарскім маўзалеі побач з саборам Граца.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.