From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (14 студзеня 1943 — 30 лістапада 2019, Санкт-Пецярбург) — латвійскі савецкі і расійскі[11] дырыжор, педагог, народны артыст РСФСР (1986). Сын дырыжора Арвідса Янсанса.
Марыс Янсанс | ||||
---|---|---|---|---|
Mariss Jansons | ||||
Асноўная інфармацыя | ||||
Дата нараджэння | 14 студзеня 1943[1][2][…] | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 1 снежня 2019[3][4][…] (76 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Краіна | ||||
Бацька | Арвідс Янсанс[7] | |||
Альма-матар | ||||
Месца працы | ||||
Музычная дзейнасць | ||||
Педагог | Hans Swarowsky[d] | |||
Прафесіі | дырыжор, музычны педагог | |||
Інструменты | фартэпіяна і арган[d] | |||
Жанры | класічная музыка | |||
Выхаванцы | Andris Nelsons[d] | |||
Грамадская дзейнасць | ||||
Член у | ||||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго матуля, спявачка Іраіда Янсонэ, яўрэйка з паходжання, нарадзіла яго ў Рызе. Усе сваякі Марыса па матчынай лініі загінулі падчас Халакоста.
У 1956 годзе Марыс паступіў у Ленінградскую кансерваторыю, дзе навучаўся ігры на фартэпіяна і дырыжыравання. У 1969 годзе працягваў навучанне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Герберта фон Караяна. У 1973 Марыс Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградскага філарманічнага аркестра (сёння Санкт-Пецярбургскі філарманічны аркестр). З 1979 да 2000 года быў галоўным дырыжoрам Філарманічнага аркестра ў Осла, Нарвегія.
У красавіку 1996 года ў Осла Марыс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўлення оперы Багема Джакама Пучыні. Акрамя нарвежскага аркестра ў розны час кіраваў таксама Лонданскім сімфанічным аркестрам, Пітсбургскім сімфанічным аркестрам і Сімфанічным аркестрам Баварскага радыё.
З 1 верасня 2004 года Марыс Янсанс з’яўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Кансертгебау ў Амстэрдаме, яго папярэднікам быў Рыкарда Шаі.
У 2006 годзе дырыжыраваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сезоне 2005—2006 гадоў дырыжыраваў цыклам канцэртаў, прысвечаных стагоддзю Шастаковіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.