(пам. 1594) кашталян менскі і віцебскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Марцін Стравінскі (? — 1594) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1590—1592) і віцебскі (з 1592).
Марцін Стравінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мельхіёр Завіша | ||||||
Пераемнік | Ян Зяновіч | ||||||
Смерць | 1594 | ||||||
Род | Стравінскія | ||||||
Бацька | Ян Стравінскі | ||||||
Жонка | Данімістра Копаць | ||||||
Дзеці | Геранім Максіміліян, Соф'я |
Быў цівуном і гараднічым троцкім. Войт магілёўскі з 1580. Маршалак гаспадарскі ў 1580—1590, потым кашталян менскі і віцебскі, таксама староста румбарскі (1589). Пазычаў грошы каралю Стэфану Баторыю на Інфлянцкую вайну 1558—1582.
Прадстаўнік роду Стравінскіх герба «Суліма», сын Яна. Меў братоў Эразма, Крыштафа і Бальцара.
Быў жанаты з Данімістрай Копаць, меў сына Гераніма Максіміліяна, старосту рагачоўскага, і дачку Соф'ю, якая выйшла за аршанскага падкаморага Рыгора Сапегу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.