Марцін Лютэр Кінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рцін Лю́тэр Кінг (англ.: Martin Luther King; 15 студзеня 1929, Атланта, Джорджыя, ЗША — 4 красавіка 1968, Мемфіс, Тэнесі, ЗША) — самы вядомы афраамерыканскі баптысцкі прапаведнік, яркі прамоўца, лідар Руху за грамадзянскія правы чарнаскурых у ЗША. Кінг стаў нацыянальным абразом у гісторыі амерыканскага прагрэсівізму[4]. Марцін Лютэр Кінг стаў першым актыўным дзеячам чорнага руху ЗША і першым яркім змаганцам за грамадзянскія правы чарнаскурых у ЗША, змагаючыся з дыскрымінацыяй, расізмам і сегрэгацыяй. Таксама актыўна выступаў супраць удзелу арміі ЗША ў вайне ў В’етнаме. За важны ўнёсак у дэмакратызацыю амерыканскага грамадства ў 1964 годзе Марціну была прысуджана Нобелеўская прэмія міру. Забіты ў Мемфісе, штат Тэнэсі, меркавана Джэймсам Эрлам Рэем.
Марцін Лютэр Кінг | |
---|---|
англ.: Martin Luther King Jr. | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Michael King Jr. |
Род дзейнасці | лідар негвалтоўнага супраціўлення расізму |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1929(1929-01-15)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 красавіка 1968(1968-04-04)[1][2][…] (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | баптызм |
Бацька | Martin Luther King Sr.[d] |
Маці | Alberta Williams King[d] |
Жонка | Coretta Scott King[d] |
Дзеці | Yolanda King[d], Martin Luther King III[d], Dexter Scott King[d] і Bernice King[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
Нобелеўская прэмія міру |
Аўтограф | |
Сайт | thekingcenter.org (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2004 годзе (пасмяротна) узнагароджаны найвышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалём Кангрэса.