From Wikipedia, the free encyclopedia
Марк Навумавіч Бернес (сапраўднае прозвішча — Нейман; 25 верасня (8 кастрычніка) 1911, Нежын, Чарнігаўскай губерня — 16 жніўня 1969, Масква) — савецкі акцёр кіно і выканаўца песень. Народны артыст РСФСР (1965).
Марк Навумавіч Бернес | |
---|---|
руск.: Марк Берне́с | |
Дата нараджэння | 25 верасня (8 кастрычніка) 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1969[1] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прафесія | акцёр, спявак |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0076713 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў тэатральныя курсы ў Харкаве.
Гранічная шчырасць і абаяльнасць Бернеса-акцёра найбольш выявіліся ў ролі Аркадзя Дзюбы ў фільме «Два байцы» (1943). Сярод іншых роляў: шафёр Мінутка («Вялікі пералом», 1946), матрос Чмыга («Трэці ўдар», 1948), злодзей Аганёк («Начны патруль», 1957).
З 1950 выступаў на эстрадзе з выкананнем песень, многія з якіх ствараліся паэтамі і кампазітарамі ў супрацоўніцтве са спеваком («Я люблю цябе, жыццё» Э. Калманоўскага, «Жураўлі» Я. Фрэнкеля і інш.).
Лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1951).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.