![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/62/Popiersie_Marek_Grechuta_ssj_20110627.jpg/640px-Popiersie_Marek_Grechuta_ssj_20110627.jpg&w=640&q=50)
Марак Грахута
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ма́рак Мі́хал Граху́та (польск.: Marek Michał Grechuta; 10 снежня 1945, Замасць — 9 кастрычніка 2006, Кракаў) — польскі спявак, паэт і кампазітар.
Марак Грахута | |
---|---|
польск.: Marek Grechuta | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1945(1945-12-10)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 2006(2006-10-09)[3][1][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, спявак, пісьменнік, паэт, мастак |
Інструменты | фартэпіяна і вакал[d] |
Жанры | прагрэсіўны рок, аўтарская песня[d], джаз-ф’южн[d] і сімфанічны рок |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
marekgrechuta.pl | |
![]() |
Творчасць Грахуты звычайна адносяць да лёгкай формы прагрэсіўнага року з моцным уплывам джаз-року ці аўтарскай песні.
Падчас навучання ў Кракаве ён пазнаёміўся з кампазітарам Янам Канты Паўлюськевічам, разам з якім у 1967 заснаваў студэнцкае кабарэ Anawa. У тым самым годзе Марак узяў другое месца на VI Нацыянальным студэнцкім конкурсе музыкантаў (польск.: VI Ogólnopolski Konkurs Piosenkarzy Studenckich), а таксама атрымаў узнагароду за песню Tango Anawa (бел.: Танга Анава), на свае словы і музыку Яна Паўлюськевіча. Ад 1968 ён выйграў яшчэ некалькі ўзнагародаў на Фестывалі польскай музыкі ў Аполі. У 1969 выканаў ролю другога плану ў фільме Анджэя Вайды Паляванне на мух (польск.: Polowanie na muchy). У 1971 пакінуў калектыў Anawa і заснаваў гурт «ВЕМ» (WIEM)[4]
Грахута не аднойчы запісваў песні, якія пазней рабіліся хітамі, папулярнымі ва ўсёй Польшчы. Супрацоўнічаў з кракаўскім тэатрам «СТУ Тэатр» (STU Theater). У 2003 плёнам супольнай працы Марака і папулярнага польскага гурта «Мыславіц» (Myslovitz) стаў новы запіс іх даўняй песні Kraków (бел.: Кракаў). Футбольны клуб «Карона» (Кельцы) выкарыстоўвае песню Марака Dni których nie znamy (бел.: Дні, якіх не ведаем) у якасці змагарнага гімну спартсменаў.
Марак Грахута вучыўся на архітэктара ў Кракаўскім тэхналагічным універсітэце. Цікавіўся скульптурай і філасофіяй. Жонка Данута (у шлюбе з 1967), сын Лукаш.
Быў пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.