Маракайба (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марака́йба[1] (ісп.: Lago de Maracaibo) — возера—лагуна на захадзе Венесуэлы. Пралівам (глыбіня 2-4 м) злучанае з Венесуэльскім залівам.
Хуткія факты Маракайба, Морфаметрыя ...
Маракайба | |
---|---|
ісп.: Lago de Maracaibo | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 0 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 67 км |
Плошча | 13210 км² |
Аб’ём | 280 км³ |
Найбольшая глыбіня | 250 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Венесуэла |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Маракайба.
Знаходзіцца ў тэктанічнай упадзіне паміж гарамі Сьера-дэ-Перыха і Кардыльера-дэ-Мерыда. Плошча 16,3 тыс. км², глыбіня у паўднёвай частцы да 250 м. Плошча возера скарачаецца за кошт алювіяльных адкладаў[1]. Берагі нізінныя, забалочаныя. У Маракайба ўпадае каля 50[1] рэк.
Суднаходства. Здабыча нафты са дна возера.На возеры размешчаны порт Маракайба. Праз праліў, злучаючы возера з морам, пабудаваны мост даўжынёй 8,7[1] км.