Манда (суахілі: Manda) — востраў у Індыйскім акіяне, частка архіпелага Ламу. Уваходзіць у склад Кеніі. Тэрыторыя — 62 км².

Хуткія факты Манда, Характарыстыкі ...
Манда
суахілі Manda
Thumb
Руіны Таква
Характарыстыкі
Плошча62 км²
Размяшчэнне
2°16′ пд. ш. 40°58′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Thumb
Манда
Манда
Thumb
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Геаграфія

Thumb
Карта

Востраў Манда знаходзіцца ля паўночна-усходняга ўзбярэжжа Кеніі. Аддзелены ад Афрыканскага кантынента вузкім пралівам, які напаўняецца вадой толькі падчас прыліву. Мае часткова мацерыковае, часткова каралавае паходжанне. Берагі часткова пакрыты манграмі. На поўначы і ўсходзе вострава ўздымаюцца высокія пясчаныя выдмы, якія спрыялі захаванню Манды падчас цунамі 26 снежня 2004 года.

Клімат экватарыяльны засушлівы. Сярэднегадавая колькасць ападкаў не перавышае 500 мм у год. Прэсную ваду здабываюць у калодзежах і назапашвальніках дажджавой вільгаці джабія, якіх аднак не хапае. У спякотныя месяцы ваду прывозяць з горада Ламу на суседнім востраве Ламу.

Гісторыя

Відавочна, востраў Манда з'яўляецца адным з самых ранніх месцаў, дзе пачала развівацца цывілізацыя суахілі. Археолагамі выяўлены рэшткі гандлёвага паселішча IX - XII стагоддзяў. Яго насельнікі мелі сталыя кантакты з Афрыканскім узбярэжжам, краінамі Персідскага заліва і Міжземнамор'я. Гандлявалі слановай косцю, жалезам і ракавінамі каўры. Знойдзены рэшткі вялікай плавільні, ірыгацыйных і абарончых збудаванняў з каралавых блокаў і абпаленай цэглы. Важную ролю мела сельская гаспадарка. Паселішча займала каля 16 км² і было населена некалькімі тысячамі жыхароў.

У паўднёва-усходняй частцы вострава захаваліся руіны паселішча Таква, якое існавала ў XV - XVII стст. і было пакінута ў сувязі з карнымі рэйдамі партугальцаў. Найлепш захаваліся рэшткі вялікай Пятніцкай мячэці, пабудаванай у XVI ст.

Інфраструктура

Востраў Манда — самы маланаселены з усіх астравоў архіпелага Ламу. На ім месціцца некалькі вёсак, жыхары якіх займаюцца земляробствам (вырошчваюць тытунь, бавоўну і зёлкавыя) і кабатажным суднаходствам.

Дзейнічае аэрапорт, што абслугоўвае ўвесь архіпелаг Ламу. Да 2011 г. паспяхова развіваўся экалагічны і культурны турызм. Прыток турыстаў быў часова спынены з-за дзейнасці самалійскіх піратаў.

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.