Манастырок (Гомель)
гістарычны раён Гомеля / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Манастырок.
Засценак Манастырок (пасля далучэння проста Манастырок) — гістарычны раён горада Гомеля. Тэрытарыяльна размешчаны па-за сучаснай вуліцы Інтэрнацыянальная (за мастом «Кавальны-1»), паміж чыгуначным палатном і вёскай Любны, а з поўначы абмежаваны вуліцамі Беларускай і Леванеўскай.
Манастырок з’яўляецца часткай былой Спасавай Слабады. Таксама як і Спасава Слабада, Манастырок быў першапачаткова заселены стараверамі.