мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Малахі́т[1][2][3], медная зелень[3] — мінерал, асноўны карбанат медзі (гідраксакарбанат медзі (II)), склад якога амаль дакладна адлюстраваны хімічнай формулай CuCO3·Cu(ОН)2.
Малахіт | |
---|---|
Малахіт у прыродзе | |
Формула | CuCO3·Cu(ОН)2 |
Сінгонія | Манаклінная |
Колер | Зялёны |
Колер рысы | зялёная розных адценняў, ад бірузовага да вельмі цёмнага, у залежнасці ад шчыльнасці |
Бляск | Матавы, у вялікіх колькасцях — шкляны, у крышталічнай форме — шаўкавісты |
Празрыстасць | Непразрысты |
Цвёрдасць | 3,5—4 |
Спайнасць | Дасканалая |
Злом | Шкарлупісты, задзірысты |
Шчыльнасць | 3,75—3,95 г/см³ |
Паказчык пераламлення | 1,656—1,909 |
Колер ад ярка- да цёмна-зялёнага. Цвёрдасць 3,5—4. Лёгка раскладваецца пры награванні (ужо пры тэмпературы 200 °C чарнее і пераўтвараецца ў парашок аксіду медзі з вылучэннем вады і вуглякіслага газу[4])
Малахіт выкарыстоўваецца ў вытворчасці ювелірных вырабаў і дэкаратыўна-мастацкіх твораў. Зямлісты малахіт выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны мінеральнай фарбы («малахітавая зелень»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.