Малайзія
краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Малайзія (малайск.: Malaysia [məlejsiə]; англ.: [məˈleɪʒə] або [məˈleɪsiə]) — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, на поўдні паўвострава Малака і ў паўночнай частцы вострава Барнеа. Клімат — экватарыяльны, гарачы і вільготны. Агульная плошча — 330,8 тыс. км². Сталіца — Куала-Лумпур (1,5 млн чал.). Адміністрацыйны цэнтр краіны, куды з 2003 перанесеныя ўрадавыя ўстановы, — Путраджая. Нацыянальны дзень 31 жніўня. Дзяржаўная мова малайская. Мусульмане складаюць большасць насельніцтва — каля 60 %. Адміністрацыйны падзел: 13 штатаў і тры федэральныя тэрыторыі.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Bersekutu Bertambah Mutu» «Адзінства — гэта моц» | |||||
Гімн: «Negaraku» | |||||
Заснавана | 16 верасня 1963 | ||||
Афіцыйная мова | Малайская (a) | ||||
Сталіца | Куала-Лумпур | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Куала-Лумпур, Джахор-Бару, Іпах, Шах-Алам, Петалінг-Джая | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная парламентарная выбарчая манархія | ||||
Янг дзі-Пертуан Агонг Прэм’ер-міністр | Ібрагім Ісмаіл Анвар Ібрагім | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам (сунізм) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 67-я ў свеце 330.803 км² 0,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2015) • Перапіс (2010) • Шчыльнасць | 30.513.848[1] чал. 28.334.135[2] чал. 92 чал./км² (116-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$769,4 млрд[1] (29-ы) $25.833 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2014) • На душу насельніцтва |
$338,1 млрд[1] (28-ы) $12.127 | ||||
ІРЧП (2014) | ▲0,779[3] (высокі) (62-ы) | ||||
Этнахаронім | Малайцы | ||||
Валюта | Малайзійскі рынгіт (RM, MYR) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .my | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MY | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MYS | ||||
Код МАК | MAS | ||||
Тэлефонны код | +60 | ||||
Часавыя паясы | +8 | ||||
a. Мясцовы літаратурны стандарт малайскай мовы |
Закрыць