адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Малабераставі́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Малая Бераставіца.
Малабераставіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малая Бераставіца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 629 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года ў склад Данілкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Жабры, Кавалікі, Карпаўцы, Ліснявічы, Пятроўцы і Сінькі[1]. 18 кастрычніка 2013 года ў склад сельсавета перададзена частка Бераставіцкага сельсавета з вёскамі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1550 чалавек[3], з іх 72,7 % — беларусы, 19,1 % — палякі, 5,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 1629 чалавек[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.