Вышыня 30—60 см. Сцябло прамастойнае, апушанае цвёрдымі гарызантальна-адтапыранымі шчацінкамі. Прыкаранёвае лісце перыста-раздзельнае, з перыста-надрэзанымі долямі, канцавыя долі лісця падоўжаныя, пілавата-зубчастыя. Кветкі адзіночныя або па 2—3 на доўгіх апушавых кветаносах, ярка-чырвоныя, ружовыя ці белыя, іншы раз з буйной чорнай плямай каля асновы пялёсткаў; пялёсткі папярочна-авальныя, у шырыню да 6 см. Каробачка адваротнаяйцападобная. з 7—12-прамянёвым рыльцам, раптоўна звужваецца ў ножку.
Дэкаратыўная расліна. Трапляецца здзічэлым каля населеных пунктаў.