Майска-чэрвеньскае наступленне 2000 года — вырашальнае наступленне Узброеных сіл Эфіопіі падчас пагранічнай вайны з Эрытрэяй. У ходзе аперацыі эфіопы выбілі праціўніка з усіх спрэчных памежных раёнаў і працягнулі свой поспех, захапіўшы 1/4 тэрыторыі варожай дзяржавы[1]. Армія Эфіопіі апынулася ў 50 км ад Асмэры, сталіцы Эрытрэі[2].
Хуткія факты Дата, Месца ...
Майска-чэрвеньскае наступленне 2000 года |
---|
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйская вайна |
Дата |
12 мая — 11 чэрвеня 2000 |
Месца |
эфіопа-эрытрэйскае памежжа, Эрытрэя |
Вынік |
перамога Эфіопіі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
- 170 000 на перадавой (14 дывізій)
- 70 000 на заходнім фронце
- 75 000 на цэнтральным фронце
- 25 000 на ўсходнім фронце
|
- 130 000 на перадавой (15 дывізій)
- 55 000 на заходнім фронце
- 60 000 на цэнтральным фронце
- 15 000 на ўсходнім фронце
|
|
Страты |
Сухапутныя страты
- 22 000 беззваротных страт (ацэнка М. Жырахава)
| Сухапутныя страты
- 25 000 беззваротных страт, 8 дывізій знішчаны і 7 цяжка пацярпелі (ацэнка М. Жырахава)
- 12 дывізій знішчаны (ацэнка І. Канавалава)
|
Авіяцыйныя страты
- 1 верталёт збіты (заява УС Эфіопіі)
- 8 самалётаў і 1 верталёт збіты (заява УС Эрытрэі)
| Авіяцыйныя страты
- 1 самалёт збіты і 1 пашкоджаны (звесткі І. Канавалава і М. Жырахава)
|
|
|
Закрыць
Дзякуючы выкарыстанню тактычных і аператыўна-стратэгічных хітрыкаў, дапамогі расійскіх спецыялістаў і панаванню ў паветры эфіопская армія паспяхова прарвала абарону праціўніка, у той час як эрытрэйскі бок панёс небывалыя страты. З-за немагчымасці далей працягваць вайну і ціску міжнароднай супольнасці краіны былі вымушаны заключыць мірнае пагадненне.