Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вялікае Мажэйкава.
Мажэйкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікае Мажэйкава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 404 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гардзееўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзена вёска Дзярванцы[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета. 1 жніўня 1966 года перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Шчучынскага сельсавета перададзены вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы[3]. 20 лістапада 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жалудоцкага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[4]. 27 снежня 2016 года ў склад Васілішкаўскага сельсавета перададзена вёска Нарчы[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2404 чалавекі[6], з іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — рускія[7].