Магдэбург
From Wikipedia, the free encyclopedia
Магдэбургⓘ [ˈmakdəˌbʊʁk] (ніжн.-нямецк. Meideborg) — горад у Германіі, сталіца федэральнай зямлі Саксоніі-Ангальт. Знаходзіцца на Эльбе, насельніцтва больш за 232 тысячы чалавек (пачатак 2015), займае 32 месца у спісе найбуйнейшых гарадоў Германіі.
Хуткія факты Краіна, Федэральная зямля ...
Горад
Магдэбург
Magdeburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Упершыню ў дакументах горад упамянуты пад 805 годам. У 968 годзе, у часы валадарства Атона I Вялікага, горад увайшоў у склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У 1646 годзе бургамістрам горада стаў вядомы фізік і інжынер Ота фон Герыке, дзякуючы якому ў горадзе быў праведзены знакаміты эксперымент з паўшар'ямі, які даказаў наяўнасць ціску паветра. З тых часоў жыхары Магдэбурга называюць яго «горадам Ота».