Літоўская Савецкая Рэспубліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літоўская Саве́цкая Рэспу́бліка, таксама вядомая як Літоўская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (літ.: Lietuvos Tarybų Respublika, Lietuvos Tarybų Socialistinė Respublika) — кароткатэрміновае марыянеткавае дзяржаўнае ўтварэнне ў форме савецкай рэспублікі на тэрыторыі сучаснай Літвы, абвешчанай 16 снежня 1918 года часовым рэвалюцыйным урадам на чале з Вінцасам Міцкявічусам-Капсукасам.
Гістарычная дзяржава | |||||
Літоўская Савецкая Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
літ.: Lietuvos Tarybų Respublika | |||||
|
|||||
1918 — 1919
|
|||||
Сталіца | Вільня | ||||
Мова(ы) | літоўская, руская, беларуская, польская, ідыш[1] | ||||
Форма кіравання | Сацыялістычная рэспубліка | ||||
Старшыня ўрада | |||||
• | Вінцас Міцкявічус-Капсукас |
Спыніла сваё існаванне 27 лютага 1919 па аб'яднанні з Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай Беларусі, разам з якой па даручэнні расійскага ўраду была ўтвораная г.зв. Літоўска-Беларуская ССР (у гістарыяграфіі вядомая таксама як ЛітБел).
На думку гісторыкаў, незважаючы на намаганні па прадстаўленні ЛСР як нібыта выніку сацыялістычнай рэвалюцыі пры падтрымцы мясцовых жыхароў, рэспубліка насамрэч з'яўлялася прарасійскім марыянетачным палітычным утварэннем, створаным для апраўдання вайны паміж Саветамі і тагачаснай незалежнай Літвой. У сваю чаргу, прадстаўнікі савецкай гістарыяграфіі прытрымлівалася думкі, што прызнанне Савецкай Расіяй савецкай рэспублікі ў Літве разбіла хлусню імперыялістаў ЗША і Вялікабрытаніі пра драпежныя мэты Расіі ў Балтыцы[2]. Тым не менш, літоўцы не падтрымалі савецкае ўтварэнне на тэрыторыі краіны, падтрымаўшы ў асноўным незалежную дзяржаву, абвешчаную 16 лютага 1918 літоўскай Тарыбай.