шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліс, Мзура (польск.: Lis, Lisy, Lisowie, Bzura, Mzura, Murza, Strempacz, Orzi-Orzi, Vulpis) — шляхецкі герб. Яго выкарыстоўвалі больш як 200 родаў Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Вядомы з пачатку XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года.
Сярод родаў, якія карысталіся рознымі адменамі гербу «Ліс», Сапегі і Ваньковічы.
У чырвоным полі срэбная, двойчы перакрыжаваная страла. Кляйнот — над верхам кароны верхняя палова чырвонай лісіцы.
Паводле легенды, у 1058 годзе Казімір Аднавіцель ў пагоні за літвінамі і яцвягамі, што пустошылі край, дайшоў да Сахачава. Высланы на разведку атрад салдат на чале з рыцарам з роду Лісаў натрапіў на вялікі атрад непрыяцеля. Спрабуючы паклікаць на дапамогу, рыцар стрэліў высока ўгору падпаленай стралою. Неўзабаве падышло падмацаванне, і атакаваны з двух бакоў праціўнік быў лёгка пераможаны.
Удзячны Казімір у памяць пададзенага сігналу пра дапамогу надаў рыцару герб са стралой у тарчы. Яго родавы знак — ліс — быў змешчаны ў кляйноце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.