Ліст
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ліст (значэнні).
Ліст (збор. лісце) — у батаніцы вонкавы вегетатыўны орган раслін, які выконвае функцыі фотасінтэзу, а таксама транспірацыі і газаабмену.
Адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін, займае бакавое становішча па восі парастка. Як правіла, мае пласціністую структуру, каб даць клеткам, якія змяшчаюць спецыялізаваны пігмент хларафіл у хларапластах, атрымаць доступ да сонечнага святла. Ліст таксама з'яўляецца органам дыхання, выпарэння і гутацыі (выдзялення кропель вады) расліны. Лісце можа затрымліваць у сабе ваду і пажыўныя рэчывы, а ў некаторых раслін выконваюць і іншыя функцыі.