![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a3/Lindsay_Lohan_2023.jpg/640px-Lindsay_Lohan_2023.jpg&w=640&q=50)
Ліндсей Лохан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліндсей Ды Лохан (англ.: Lindsay Dee Lohan, МФА /ˈlɪnziː ˈloʊ.ən/, нар. 2 ліпеня 1986, Бронкс, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса , спявачка , аўтар песень, дызайнер адзежы і мадэль. Яна пачала сваю кар’еру ў якасці мадэлі ва ўзросце трох гадоў, крыху пазней пачала здымацца ў кіно, знялася ў вялізнай колькасці рэкламных ролікаў. У 10 гадоў Ліндсей пачала іграць у тэлесерыялах, а ў 11 выканала галоўную ролю ў камедыі 1998 года «Пастка для бацькоў».
Ліндсей Лохан | |
---|---|
Lindsay Lohan | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Ліндсей Дзі Лохан |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1986(1986-07-02)[1][2] (38 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Michael[d] |
Маці | Dina Lohan[d] |
Муж | Bader Shammas[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаактрыса, спявачка, мадэль, тэлеактрыса, тэатральная актрыса, студыйны музыкант, аўтарка-кампазітар |
Кар’ера | 1989— наш час |
Кірунак | поп-музыка, поп-рок, тын-поп[d] і танцавальная музыка |
IMDb | ID 0517820 |
lindsaylohanofficial.com | |
![]() |
Праз 6 гадоў Ліндcей стала папулярнай кінаактрысай, сыграўшы галоўныя ролі ў фільмах «Шалёная пятніца» і «Паганыя дзяўчаткі».
Падчас здымкі «Вар’яцкіх гонак» Лохан выпусціла свой першы сольны музычны альбом «Speak». Яе другі альбом, «A Little More Personal (Raw)», выйшаў у 2005 годзе.
Кар’ера Ліндсей прыпынілася ў 2007 годзе праз два ДТЗ і тры візіты ў рэабілітацыйны цэнтр, актрыса страціла некалькі роляў. Аднавіўшы кар’еру, яна выступіла ў ролі запрошанай зоркі ў серыяле «Непрыгожая» у 2008 годзе і знялася ў фільме Роберта Радрыгеза «Мачэтэ» у 2009 годзе.