From Wikipedia, the free encyclopedia
Лім-фіёрд (Lim Fjord, Limfjorden) — сістэма праліваў на поўначы паўвострава Ютландыя ў Даніі, якая злучае Паўночнае мора і праліў Катэгат.
Даўжыня каля 180 км.
Складаецца з азёрападобных пашырэнняў — плёсаў, звязаных паміж сабой вузкімі звілістымі пратокамі. Лім-фіёрд аддзяляе востраў Паўночная Ютландыя ад паўвострава Ютландыя. Пераважныя глыбіні — 3-5 метраў, найбольшая глыбіня — 24 метра.
У Лім-фіёрдзе больш за 90 астравоў, найбуйнейшыя з іх — Морс і Фур.
Найважнейшы порт Ольбарг даступны для вялікіх суднаў з усходу, дзе маецца месцамі каналізаваны фарватар, які рэгулярна расчышчаецца. Лім-фіёрд — раён рыбалоўства (селядзец, вугор), у заходняй частцы фіёрда вядзецца здабыча вустрыц.
Да 1825 года Лім-фіёрд быў залівам, пакуль жорсткі шторм не размыў пясчаную касу, аддзяляўшую фіёрд ад Паўночнага мора. Гэтым самым Паўночная Ютландыя ператварылася з паўвострава ў востраў, а Лім-фіёрд у праліў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.