![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Lignin_structure.svg/langbe-640px-Lignin_structure.svg.png&w=640&q=50)
Лігнін
прыродны палімер / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лігнін (ад лац.: lignum — дрэва, драўніна) — прыродны палімер нерэгулярнай структуры, складзены з астаткаў замешчаных феноласпіртоў. У драўніне ўтрымліваецца прыблізна 30 % лігніну (у драўніне хвойных парод да 50 %)[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ee/Lignin_structure.svg/640px-Lignin_structure.svg.png)
Аморфнае рэчыва жоўтага або жоўта-карычневага колеру. Не раствараецца ў вадзе і арганічных растваральніках. Шчыльнасць 1,25—1,45 г/см³. У драўніне лігнін знаходзіцца ў сценках клетак і міжклетачнай прасторы і вызначае механічную трываласць ствалоў і сцёблаў раслін.