адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ля́скавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — вёска Ляскавічы.
Ляскавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іванаўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ляскавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 157 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляхавіцкага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ляскавіцкага сельсавета было 8 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дружылавіцкага сельсавета (4 населеныя пункты: Дружылавічы, Замошша, Калілы, Трыліскі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2807 чалавек[4], з іх 94,4 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 2,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 3157 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.