Ля́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Ляды.

Хуткія факты Лядскі сельсавет, Краіна ...
Лядскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чэрвеньскі раён
Уключае 52 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ляды
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 884
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223228
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Закрыць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Лядскі (Старалядзенскі) сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Ляды. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горацкага сельсавета[1]. 27 лістапада 1989 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі)[2]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баранаўка, Восава, Вялікая Ганута, Малая Ганута, Матусоўка, Падасінаўка, Падрубеж, Палянка і Пятроўка)[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Калодзежскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (31 населены пункт) — 1440 чалавек[5], з іх 94,4 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (52 населеныя пункты) — 1884 чалавекі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.