From Wikipedia, the free encyclopedia
Люсьен Леві-Бруль (фр.: Lucien Lévy-Bruhl; 10 красавіка 1857 — 13 сакавіка 1939) — французскі этнолаг, антраполаг.
Люсьен Леві-Бруль | |
---|---|
Lucien Lévy-Bruhl | |
Дата нараджэння | 10 красавіка 1857[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1939[4][5][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Henri Lévy-Bruhl[d] |
Род дзейнасці | антраполаг, філосаф, пісьменнік, сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | філасофія, антрапалогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вучыўся ў Парыжскім універсітэце. Прафесар філасофіі Сарбоны (1899—1927). Займаўся гісторыяй французскай і нямецкай філасофіі XIX ст., потым вывучаў мысленчыя працэсы першабытных народаў.
Лічыў, што розным сацыяльным тыпам адпавядаюць розныя формы мыслення. Стварыў тэорыю далагічнай (пралагічнай) ментальнасці, у адпаведнасці з якой спосаб мыслення чалавека ў «прымітыўным» грамадстве адрозніваецца ад спосабу мыслення заходняга чалавека «цывілізаванага» грамадства. У далагічным мысленні яшчэ не дзейнічаюць законы фармальнай логікі; яно падначальваецца не закону супярэчнасці (як сучаснае мысленне), а закону партыцыпацыі (містычнай датычнасці), калі канкрэтная рэч успрымаецца адначасова як такая і як нешта іншае. Узнікненне лагічнага мыслення Л. Леві-Бруль звязваў (у адрозненне ад К. Леві-Строса) толькі з высокаразвітым, цывілізаваным грамадствам. Сярод яго найбольш важных работ — «Філасофія Агюста Конта» (1900), «Функцыі мыслення ў першабытных грамадствах» (1910), «Першабытнае мысленне» (1922), «Першабытная душа» (1927) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.