Людовік XIV
кароль Францыі і Навары (1643—1715) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік XIV (5 верасня 1638, Сен-Жэрмен-ан-Ле — 1 верасня 1715, Версаль) — кароль Францыі і Наварры, трэці кароль з дома Бурбонаў дынастыі Капетынгаў.
Пры нараджэнні атрымаў імя Луі-Дыёданэ (фр.: Louis-Dieudonné «Дадзены Богам»), пазней быў празваны фр.: Louis XIV Le Roi Soleil Кароль-Сонца і Людовік Вялікі.
З 14 мая 1643 года да сваёй смерці ён быў каралём Францыі. Ён валадарыў 72 гады — даўжэй, чым які-небудзь іншы еўрапейскі манарх у гісторыі. Людовік, які ў маладосці перажыў войны Фронды, стаў перакананым прыхільнікам прынцыпу абсалютнай манархіі і боскага права каралёў (яму часта прыпісваюць выраз «Дзяржава — гэта я»), умацаванне сваёй улады ён спалучаў з удалым падборам дзяржаўных дзеячаў на ключавыя палітычныя пасады. Валадаранне Людовіка — час значнай цэнтралізацыі Францыі, яе вайсковай моцы, палітычнай вагі і інтэлектуальнага прэстыжу, росквіту культуры, увайшло ў гісторыю як «вялікі век». Разам з тым пастаянныя войны, у якіх Францыя ўдзельнічала падчас кіравання Людовіка, патрабавалі высокіх падаткаў, разбуралі краіну, а адмена верацярпімасці прывяла да масавай эміграцыі гугенотаў з Францыі.