Гугеноты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гугеноты (фр. Huguenot (s)) — назва з XVI стагоддзя французскіх пратэстантаў (кальвіністаў). Паходзіць ад франка-швейцарскага eyguenot (aguynos), што пазначае члена жэнеўскага пратэстанцкага саюза супраць герцага Савойскага. Слова eyguenot у сваю чаргу паходзіць ад сярэднявечн.-ням. eitgenôz (суч. ням. Eidgenosse) 'субрат, паплечнік, саюзнік'. Пачынаючы з XIV стагоддзя Eidgenosse афіцыйна пазначае проста грамадзяніна Швейцарскай Канфедэрацыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/20/Croix_huguenote.svg/320px-Croix_huguenote.svg.png)