Людвік Канстанцін Пацей (166430 студзеня 1730) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі вялікі літоўскі (17031709), гетман польны (1709) і вялікі літоўскі1709), адначасова кашталян (17091722) і ваявода віленскі (з 1722).

Хуткія факты Людвік Канстанцін Пацей, Ваявода віленскі ...
Людвік Канстанцін Пацей
Thumb
Л. К. Пацей. З касцёла паўлінаў у Валодаве
Thumb
Герб «Вага»
Ваявода віленскі
1722 1730
Папярэднік Казімір Ян Сапега
Пераемнік Казімір Дамінік Агінскі
Кашталян віленскі
1709 1722
Папярэднік Міхал Сервацы Вішнявецкі
Пераемнік Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
Нараджэнне 1664(1664)
Смерць 30 студзеня 1730(1730-01-30)
Род Пацеі
Бацька Леанард Габрыэль Пацей
Маці Рэгіна з Агінскіх
Жонка Анеля з Загароўскіх
Эмерэнцыяна з Варшыцкіх
Дзеці ад 2-га шлюбу: Людвіка Мар'яна
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Быў старостам пунскім, барцянскім, ратынскім, шарашоўскім і стаклішскім. Маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1714, кавалер Ордэна Белага Арла.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», старэйшы сын Леанарда Габрыэля, ваяводы віцебскага, і Рэгіны з Агінскіх.

Thumb
Л. К. Пацей. Невядомы мастак, XVIII ст.

Пачаў служыць у літоўскім войску ў 1684, хоць сам сцвярджаў, што змагаўся ў бітве пад Венай. Трымаў земскія урады берасцейскага земскага пісара (1689—1697) і падкаморага (1697—1698), пазней быў стражнікам вялікім літоўскім (1698—1703).

Абіраўся паслом на соймы, належаў да супраціўнікаў гегемоніі рода Сапегаў у Вялікім Княстве. Удзельнік канфедэрацыі супраць Сапегаў (1696). Быў адным з ініцыятараў ураўнання правоў літоўскай (беларускай) шляхты з польскай на сойме 1697. Камандаваў аддзелам у бітве пад Алькенікамі (18 лістапада 1700), пасля перамогі над Сапегамі атрымаў значнае багацце ад захопленых магнацкіх маёнткаў.

Усталяваў кантакты з расійскімі дыпламатамі. Вызначыўся ў Паўночнай вайне (17001721), калі на чале 3-тысячнага войска адбіваў шведскія напады на Вільню, захапіў Тыкоцін, перамог пад Канецполем Станіслава Ляшчынскага. Пры падтрымцы цара маскоўскага Пятра I фактычна сканцэнтраваў у сваіх руках уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Быў адным з арганізатараў Віленскай канфедэрацыі (1716). Падтрымліваў кантакты з Расіяй, знаходзіўся ў апазіцыі да Аўгуста Моцнага, але потым замірыўся з ім. У канцы жыцця выступаў супраць спроб узмацніць каралеўскую ўладу.

У гісторыі пакінуў след як здраднік, алкаголік і злодзей, аднак добры военачальнік-кавалерыст. Згодна з Мацеем Рыбінскім, у 1722 годзе Пётр I на падпітку выклікаў Людвіка Пацея на паядынак, дзе Пацей перамог яго.

Першы раз ажаніўся ў 1700 з Анеляй Загароўскай, другі — у 1717 з Эмерэнцыянай Варшыцкай. У другім шлюбе меў дачку Людвіку Мар'яну, жонку літоўскага падстолія Францішка Бажэнцкага.

Літаратура

Зноскі

    Спасылкі

    Wikiwand in your browser!

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

    Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.