Лю́двіг Аляксе́евіч Чыбіраў (Цыбырты, ас.: Цыбырты Алексейы фырт Людвиг; 19 лістапада 1932 года, Цхінвалі, Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць) — паўднёваасецінскі палітычны дзеяч, першы Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі (у 1996—2001 гадах).
Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Цыбырты Алексейы фырт Людвиг | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Эдуард Какойты | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тарэз Кулумбегаў | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана; Коста Дзугаеў як Старшыня Парламента РПА | ||||||
Нараджэнне |
19 лістапада 1932 (91 год) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ас.: Цыбырты Людвиг | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | гістарычны факультэт Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Л. Хетагурава | ||||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||||
Прафесія | этнограф | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
У 1956 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя К. Л. Хетагурава. Этнограф, доктар гістарычных навук (з 1978 года), прафесар (з 1981 года) Рэктар Паўднёва-Асецінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.
З кастрычніка 1993 года — Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Паўднёвая Асеція — кіраўнік краіны. 16 мая 1996 года Л. А. Чыбіраў і Прэзідэнт Рэспублікі Грузія Э. Шэварнадзэ падпісалі ў Маскве Мемарандум аб мерах па забеспячэнні бяспекі і ўмацаванню ўзаемнага даверу паміж бакамі ў грузіна-асецінскім канфлікце. Гэты дакумент замацоўваў адмову бакоў ад ужывання сілы або пагрозы яе ўжывання для дасягнення сваіх мэт.
10 лістапада 1996 года абраны першым Прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі. У 2001 годзе прайграў выбары Прэзідэнта Эдуарду Какойты.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.