![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7d/POL_COA_Lubomirski_%2528RGB_color%2529.jpg/640px-POL_COA_Lubomirski_%2528RGB_color%2529.jpg&w=640&q=50)
Любамірскія
польскі шляхецкі род / From Wikipedia, the free encyclopedia
Любамірскія (польск.: Lubomirscy, укр.: Любомирські) — польскі княжацкі род герба «Шранява», які ўзнік у пачатку XVI стагоддзя. Паходзяць з мястэчка Любомеж у Сілезіі, адкуль і назва. У канцы XVI стагоддзі разбагацелі на кіраванні саляварнямі, на якое іх упаўнаважыў Стэфан Баторый, і атрымалі ад нямецкага імператара спачатку графскі, а потым і княжацкія тытулы (другімі ў Рэчы Паспалітай пасля Радзівілаў). У працяг XVII стагоддзя да Любамірскіх дзякуючы шлюбным саюзам перайшлі вялікія ўладанні Астрожскіх і Канецпольскіх у басейне Днястра. Сямейства распалася на некалькі галін, ланьцуцкую, жэшаўскую і валынскую, завяло палацы ў Варшаве, Львове, Дубне і іншых гарадах. У XVIII стагоддзі Любамірскія прэтэндавалі на польскі прастол.
Любамірскія | |
---|---|
![]() Дружына дап. | |
Апісанне герба: паводле Далгарукава У чырвоным поле ад правага верхняга вугла да ніжняга левага працякае сярэбраная рака. Шчыт пакрыты княжацкай мантыяй і шапкай княжацкай. |
|
Дэвіз | Patriam versus |
Губерні, у РК якіх занесены род | Магілёўская |
Палацы і асабнякі | Ланьцуцкі замак |
![]() |