Львоўская вобласць
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Льво́ўская во́бласць (укр.: Льві́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 21,833 тыс. км². Насельніцтва — 2 591, 58 тыс. чалавек (2004). Адміністрацыйны цэнтр — горад Львоў. Утворана 4 снежня 1939 года.
Львоўская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
Львівська область | |||||
|
|||||
Краіна | Украіна | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Львоў | ||||
Дата ўтварэння | 4 снежня 1939[1] | ||||
Кіраўнік | Максім Казіцкі[d] | ||||
Насельніцтва (2006) |
2,568 млн. (4-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 118,04 чал./км² | ||||
Плошча | 21,833 тыс. | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
1408 м |
||||
Часавы пояс | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
Код ISO 3166-2 | UA-46 | ||||
Тэлефонны код | 032 | ||||
Код аўтам. нумароў | BC | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Львоўская вобласць уключае 7 раёнаў: Львоўскі, Драгобыцкі, Чэрванаградскі, Стрыйскі, Самбірскі, Золачыўскі і Яварыўскі. Мяжуе з Валынскай, Ровенскай, Цярнопальскай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласцямі і мае выхад да дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Польшча.
У складзе вобласці 73 тэрытарыяльныя грамады[2].
Львоўская вобласць размешчана ў межах Валынскага і Падольскага ўзвышшаў. На поўдні — адгор’і Усходніх Карпат (найвышэйшы пункт вобласці — гара Пікуй). Карысныя выкапні: нафта, прыродны газ, буры і каменны вугаль, азакерыт, сера, калійная і кухонная солі, будаўнічыя матэрыялы. Крыніцы мінеральных вод (больш за 100) і тарфяная лекавая гразь. Клімат умерана кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −4 °C да −6 °C, ліпеня 13-18 °C. Ападкаў ад 650 мм да 1000 мм (у гарах) за год. Галоўныя рэкі: Днестр, Заходні Буг (басейн р. Вісла), Стыр (басейн р. Прыпяць). Глебы пераважна шэрыя і цёмна-шэрыя ападзоленыя, дзярнова-падзолістыя, перагнойна-карбанатныя, у далінах рэк алювіяльна-лугавыя. Каля 1/3 тэрыторыі займаюць лясы (дуб, граб, бук, хвоя), горныя лугі, балоты. Запаведнік Расточча.
Сучасная тэрыторыя Львоўскай вобласці была канчаткова сфарміравана ў 1959 годзе, калі да тагачаснай Львоўскай воблаці УССР была далучана Драгобыцкая вобласць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.