адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Лышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Лышча (да 5 сакавіка 1981 года — Лышчэ).
Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Лышчаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання Забаравецкага і Дабраслаўскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1957 года ў склад Бабрыкоўскага сельсавета перададзена вёска Дабраслаўка[2]. 8 сакавіка 1960 года ў склад Навадворскага сельсавета перададзена вёска Сташаны[3]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. 5 сакавіка 1981 года перайменаваны ў Лышчанскі, а цэнтр — у вёску Лышча.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1197 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 849 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.