From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіс Эдуарда Пара Рывера (ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero; нар. 7 ліпеня 1978) — венесуэльскі палітык, старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы (з 2020 па 2021).
Луіс Пара | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1978 (46 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | ісп.: Luis Eduardo Parra Rivero | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пара быў дэпутатам ад партыі «За справядлівасць».
У снежні 2019 года ён стаў фігурантам карупцыйнага скандалу ў праграме мясцовых камітэтаў па забеспячэнні і вытворчасці (CLAP) пры ўрадзе Нікаласа Мадура[1]. Пара адхіліў абвінавачванні[1]. Пасля таго, як расследаванне было апублікавана, ён, Хасэ Брыта, Конрад Перэс і Хасэ Грэгорыа Нар’ега былі пазбаўленыя дэпутацкіх месцаў і выключаны са сваіх партый[2].
5 студзеня 2020 года адбыліся выбары дэпутатаў венесуэльскай Нацыянальнай асамблеі. Падчас гэтага таксама вызначаўся старшыня асамблеі.
Пару, якому раней быў забаронены доступ у заканадаўчыя палаты, быў прадастаўлены дазвол абірацца, у той час як іншыя прадстаўнікі апазіцыі былі пазбаўлены права балатавацца. Да Пары далучыліся дэпутаты Нацыянальнай асамблеі, верныя Мадура[3]. Было праведзена паспешлівае галасаванне, і ён быў абвешчаны старшынёй парламента[4]. Апазіцыя паведаміла, што кворум не быў дасягнуты і галасы не былі падлічаныя[5]. Паліцэйскія сілы заблакавалі доступ да парламента апазіцыянерам і СМІ. Асобнае пасяджэнне было праведзена за межамі будынка Нацыянальнай асамблеі, дзе 100 з 167 дэпутатаў пераабралі Хуана Гуайдо кіраўніком парламента[5].
Урад Нікаласа Мадура паведаміў, што 140 з 167 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі прагаласавалі за Пару[6]. У публічным выступе Мадура абвясціў, што Пара быў прызначаны новым старшынёй Нацыянальнай асамблеі[7] і што парламент падтрымаў гэтае рашэнне[8]. Адносна незадаволенасці апазіцыі, якая спрабавала ўвайсці ў федэральны заканадаўчы орган, Мадура сказаў, што «калі Гуайдо не захацеў увайсці ў яго, гэта таму, што ў яго не было галасоў», адзначыўшы, што самаабвешчанаму лідару Венесуэлы і яго прыхільнікам было забаронена вылучацца ў дэпутаты[8]. Калі рэпарцёры пыталі Пару аб афіцыйным падліку галасоў, ён сказаў, што інфармацыя па ім «недаступная» і не абвешчаная дата яго апублікавання[9].
З-за палітычнага крызісу ў Венесуэле і двоеўладдзя, Пара знаходзіўся ў канфлікце з Хуанам Гуайдо з нагоды таго, хто з’яўляўся старшынёй парламента[10][11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.