![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Luigi_galvani.jpg/640px-Luigi_galvani.jpg&w=640&q=50)
Луіджы Гальвані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Луіджы Гальвані (італ.: Luigi Galvani, 9 верасня 1737 — 4 снежня 1798) — італьянскі ўрач, анатам, фізіёлаг і фізік, адзін з заснавальнікаў электрафізіялогіі і вучэння аб электрычнасці, заснавальнік эксперыментальнай электрафізіялогіі. Першым даследаваў электрычныя з’явы пры цяглічным скарачэнні («жывёльная электрычнасць»). Выявіў узнікненне рознасці патэнцыялаў пры кантакце розных відаў металу і электраліту.
Хуткія факты Луіджы Гальвані, Дата нараджэння ...
Луіджы Гальвані | |
---|---|
Luigi Galvani | |
![]() Луіджы Гальвані, бацька сучаснай электрафізіялогіі і стваральнік тэорыі «жывёльнай электрычнасці» | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1737(1737-09-09)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 снежня 1798(1798-12-04)[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lucia Galeazzi Galvani[d][4] |
Род дзейнасці | анатам, фізік, урач, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
Навуковая сфера | фізіка, медыцына |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Джавані Альдзіні |
![]() |
Закрыць
Адным з паслядоўнікаў Гальвані быў яго пляменнік Джавані Альдзіні, менавіта ён адным з першых прымяніў тэарэтычныя веды Гальвані на практыцы. Ён стаў праводзіць эксперыменты, звязаныя з электрычнымі з’явамі пры цяглічных скарачэннях, а дакладней на трупах зняволеных, якіх прысудзілі да смяротнага пакарання.