Лошыцкі яр
месца масавых расстрэлаў НКУС / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лошыца (значэнні).
Лошыцкі яр, або Чорны Яр — урочышча каля былой вёскі Лошыца 1-я на паўднёвых ваколіцах Мінска, дзе ў 1937—1941 гадах у яры органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Колькасць ахвяр пэўна не вядома, паводле ацэнак гісторыка Зянона Пазняка, тут знаходзяцца рэшткі 7-10 тысяч рэпрэсаваных.