From Wikipedia, the free encyclopedia
Лонданскі басейн (англ.: London Basin) — раўніна на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, па ніжнім цячэнні р. Тэмза.
Вышыня да 100 м. З’яўляецца сінклінальным паніжэннем паміж мелавымі ўзгоркамі Чылтэрн-Хілс (да 261 м) на поўнач і хр. Норт-Даўнс (296 м) на поўдні; запоўнена трацічнымі глінамі, пяскамі, гравіем.
Клімат умераны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня +4 °C, ліпеня +18 °C, ападкаў больш за 600 мм за год. Глебы бурыя лясныя. Захаваліся рэшткі дубовых лясоў, на пясках — хвоя і верасоўнікі.
Культурныя ландшафты (палі, агароды, паркі); высокая шчыльнасць насельніцтва. Тут размяшчаецца горад Лондан.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.