Летас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Летас (англ.: Lake Letas) — найбуйнейшае прэснаводнае возера Вануату і астравоў Акіяніі (выключаючы Новую Гвінею), знаходзіцца ў цэнтры вулканічнага вострава Гауа ў складзе астравоў Банкс. У 2004 годзе ўключана ў папярэдні спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Летас | |
---|---|
англ.: Lake Letas | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 418 м |
Даўжыня | 6,3 км |
Шырыня | 3,6 км |
Плошча | 19 км² |
Аб’ём | 800 000 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 350 м |
Сярэдняя глыбіня | 42 м |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | в. Гаўа, Вануату |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Возера мае U-падобную форму і акружае з усіх бакоў (акрамя паўднёвага захаду) гару Гхарат. Даўжыня Летаса з поўначы на поўдзень складае каля 9 км, шырыня — каля 6 км, а плошча — 19 км². Возера знаходзіцца ў цэнтры вострава дыяметрам у 20 км на вышыні прыкладна ў 418 м над узроўнем мора. Найбольшая глыбіня складае каля 350 м. Летас уяўляе сабой кратарнае прэснаводнае возера, тэмпература вады ў якім дасягае 32 °C (таму ў ім могуць выжыць толькі вугры і крэветкі). Вада ў возеры не празрыстая, а трохі зелянявага адцення. Яна рэгулярна выцякае з возера з усходняга боку і дасягае прыкладна праз 3 км вадаспаду Сіры, а затым ўпадае ў рэкі Наманг і Мбе-Саламул, дасягаючы вод Ціхага акіяна.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.