Лепельскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́пельскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лепель (не ўваходзіць у склад сельсавета).
Лепельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лепельскі раён |
Уключае | 42 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Лепель (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 2 228 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2132 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — горад Лепель. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у складзе Віцебскай вобласці. У 1972 годзе ў склад Чэрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Баравенскія Хутары, Бораўна і Залессе)[1]. Да 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Лепель. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лепельскага сельсавета 32 населеныя пункты[2]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Чэрскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Азерцы, Зялёны Востраў, Масцішча, Навіны, Паддуб’е, Сяргееўшчына, Тадуліна, Шубнікі і Юндзілаўка)[3], 29 ліпеня 1988 года — яшчэ 5 населеных пунктаў (Адамаўка, Двор Людчыцы, Дрымаўшчына, Людчыцы і Чэрцы). 18 красавіка 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Лепель.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2569 чалавек[4], з іх 91,9 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 2228 чалавек[6].